Зміцер Дашкевіч на свабодзе (анлайн-відэа)

Пра гэта напісала ў сваім ФБ яго жонка Наста Дашкевіч.



Нагадаем, З канца сакавіка Зьміцер Дашкевіч знаходзіўся ў следчым ізалятары, яму прад'яўленыя абвінавачванні ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў».

UPD. Сваё затрыманне Дашкевіч называе "анекдотам". 

"КДБ ня можа прызнаць, што ўсё гэта ахінея, — кажа Дашкевіч. — Я не даваў ніякіх паказанняў".

"Мажліва, мы разлічваемся за Курапаты, за збор подпісаў за сцяг. Гэта асабістая помста",— лічыць Дашкевіч пра сваё затрыманне.

Як яму распавялі, з 21 сакавіка пачалі перавозіць усіх затрыманых зь СІЗА на Валадарскага ў Жодзіна. А калі яго прывезьлі 22 сакавіка, ён сядзеў адзін у 3-4-мясцовай камеры.

"У рэжыма сарвала дах, — кажа Дашкевіч. - І была каманда зачысціць. Ва ўзурпатара ёсць толькі адзін мэханізм: аўтазакі, затрыманні, турмы".


Паводле «Радыё Свабода»


Каментаваць