Змітра Паліенка ў СІЗА пазбавілі перадачы

Аб гэтым паведаміла ягоная нявеста Анастасія Гусева на сваёй старонцы ў Facebook.
"Дзіму пазбавілі перадачы. "Пакараны". Вось так" — напісала яна на сваёй старонцы.

Як дадаюць паплечнікі Змітра, яна мусіла перадаць перадачу сёння ў 14.00. Аднак яе не прынялі, не растлумачыўшы сітуацыю. Таксама ёсць інфармацыя, што ў Змітра абвастрылася астма і зноўку праявіў сябе дзерматыт. Ягоныя паплечнікі лічаць, што ягонае жыццё і здароўе знаходзяцца пад пагрозай.

Адмова ўзяць перадачу можа сведчыць аб том, што Зміцер знаходзіцца ў карцары. Бо ў такім выпадку перадачу зняволенаму не выдаюць.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!