Знешнія межы ЕС адкрыюцца не раней за 1 ліпеня

Міністры ўнутраных спраў дзяржаў Еўрасаюза выказаліся за падаўжэнне абмежаванняў на ўезд у ЕС на два тыдні. Знешнія межы Еўрасаюза для грамадзян трэціх краін адкрыюцца не раней за 1 ліпеня. Рэкамендацыі наконт адкрыцця знешніх межаў прыме Еўракамісія, паведамляе карэспандэнт DW.


Большасць дзяржаў Еўрасаюза лічаць патрэбным падоўжыць забарону на ўезд у ЕС з трэціх краін на два тыдні — да канца чэрвеня.

Пра гэты заявіла еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан па выніках відэаканферэнцыі кіраўнікоў МУС краін ЕС.

"Я паслухала сённяшнюю дыскусію, і асабіста я веру, што мы вернемся да паўнавартаснага функцыянавання Шэнгенскай зоны і свабоды перамяшчэння грамадзян не пазней за канец чэрвеня", — адзначыла Ёхансан. Яна пацвердзіла пазіцыю, што адкрываць знешнія межы будуць толькі пасля адмены ўсіх абмежаванняў на ўнутраных межах ЕС.

Ёхансан кажа, што на наступным тыдні Еўракамісія прадставіць рэкамендацыі дзяржавам Шэнгенскай зоны датычна адкрыцця знешніх межаў ЕС. 

Межы закрытыя да 15 чэрвеня

Як вядома, з-за пандэміі, выкліканай каронавірусам, дзейнічае рэкамендацыя Еўракамісіі захоўваць забарону на ўезд у ЕС грамадзянам трэціх краін да 15 чэрвеня. Выключэнні былі зробленыя толькі для так званых "неабходных" паездак, напрыклад сезонных работнікаў.

"Амаль усе дзяржавы-чальцы ЕС сёння выказаліся за кароткае падаўжэнне гэтага перыяду. Гэта азначае, што кантроль на ўнутраных межах адменяць да канца чэрвеня. Я думаю, нам варта разгледзець паступовае зняцце абмежаванняў на паездкі ў ЕС у пачатку ліпеня", — распавяла еўракамісар.

На пытанне карэспандэнта DW, яна ўдакладніла, што падоўжыць гэтую забарону на ўезд у ЕС плануюць на два тыдні.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: