Амбасада ЗША заклікала ўрад Беларусі дазволіць народу свабодна і мірна збірацца

Амбасада ЗША ў Беларусі ў сваім twitter-канале заклікала ўрад Беларусі прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельства паважаць асноўныя свабоды і дазволіць народу Беларусі свабодна і мірна збірацца.


Таксама амерыканская амбасада заклікала вызваліць затрыманых, уключаючы журналістаў, якія асвятляюць сённяшні мірны сход людзей.


19 чэрвеня ў апошні дзень збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі ў Мінску, абласных і раёных цэнтрах па ўсёй краіне прайшлі акцыі салідарнасці. 
 
Паведамляецца пра шматлікія затрыманні ўдзельнікаў, а таксама журналістаў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: