Жыць нельга высылаць!

Коску ў гэтым сказе беларускія ўлады паставілі на карысць чачэнскіх бандытаў. Нягледзячы на ўсе высілкі Мурада Амрыева вывезлі ў Расію. Негледзячы на зварот маці, заявы праваабаронцаў, увагу журналістаў, просьбу аб палітычным прытулку самога Мурада і нават асабісты зварот да Лукашэнкі Ксеніі Сабчак.

Фота з сацсетак

Учора цэлы дзень дэмакратычная супольнасць сачыла за лёсам Мурада Амрыева, чэмпіёна свету па змешаных адзінаборствах, жыхара Чачні, які некалькі гадоў таму збег ад кадыраўцаў. Усе спадзяваліся, што Беларусь дасць Амрыеву прытулак, чым фактычна выратуе яго жыццё. Дарэмна, ні жыццё сваіх грамадзян, ні жыццё грамадзян іншых краін нашы ўлады не хвалюе…

Не буду пераказваць усю гісторыю, яна ёсць і ў нашай стужцы навін і вы можаце яе пачытаць. Хачу паразважаць над маральнасцю, хутчэй амаральнасцю выбару, які зрабілі беларускія ўлады. Ды што там улады, мы ж ведаем, хто прымае такія рашэнне. Таму, канечне, пра маральнасць, гуманнасць і ўсе іншыя вызначэнні чалавечнасці можна забыцца.

Чытайце таксама: Чэмпіёну свету па змешаных адзінаборствах патрэбна дапамога праваабаронцаў

Адпраўляць людзей на смерць гэтай уладзе не ў навіну (колькі смяротных прысудаў было выканана толькі ў гэтым годзе?). Ды і што такое жыццё грамадзян, тым больш яшчэ і не сваіх, калі на коне самае дарагое, тое, што прагнеш больш за ўсё — улада. Улада бязмежная, нахабная, але да шчасця не вечная.

Ды і хай з ёй, з уладай, і тымі, хто за яе трымаецца і рукамі, і зубамі, і чым там яшчэ… Наўрад ці мы чакалі, што Амрыева пакінуць у Беларусі. Спадзяваліся, канечне, разлічвалі, што будзе больш часу, што знойдзецца нейкае прымальнае выйсце… Але ўсё ж ведалі, чым гэта скончыцца. Гандляваць людзьмі ў нас любяць і не саромеюцца. Вось толькі цікава, што паабяцалі за жыццё Мурада?

Здзівілі некаторыя, нібыта дэмакратычныя, каментатары ў сацсетках, якія здзіўляліся: маўляў, што вам так гэты Мурад і чаму пра яго ўся стужка. Да шчасця такіх было не шмат, прынамсі ў маёй стужцы. Што тут скажаш, што патлучачыш, асабліва, калі такія людзі не надта і хочуць нешта чуць? Хай гэта застаецца на іх сумленні.

А сёння проста хачу сказаць: “Я — Мурад!”

Чытайце таксама: Сайдамахаў бясследна знік у Чачні 7 гадоў таму, тое ж будзе з Амрыевым 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: