Жыхароў Акцябрскага заклікалі да аднадзённага страйку

Такую прапанову агучыў блогер Андрэй Павук у адным са сваіх відэа.

Рудабельскі блогер і актывіст, заснавальнік ютуб-канала "Рудабельская паказуха", Андрэй Павук у адным са сваіх чарговых відэа агучыў прапанову - каб жыхары раёну не выходзілі на працу цягам аднаго дню, з патрабаваннем заробку ў 500 долараў, які яшчэ даўно быў абяцаны прэзідэнтам.



Прапанова была агучаная ў перадачы "Адураюшчы ЧК", у якой блогер абмяркоўвае штотыднёвы выпуск газеты "Чырвоны Кастрычнік":

"Мы прапаноўваем вам у 2019 годзе узяць на сябе адказнасць па кіраванню раёнам. Запрашаем вас, рудабельцаў, быць неабыякавымі: правесці мірную акцыю пратэсту. Адзін дзень не выйсці на працу ўсім. Патрабаваць 500 баксаў зарплаты і рэанімабіль. Мы маем на гэта права."

Аб рэакцыі мясцовага чынавенства на дадзеную прапанову пакуль нічога не вядома.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!