8d3bba7425e7c98c50f52ca1b52d3735

Еўрапейска-беларускія дыфірамбы інвестыцыям

Семінар «Паляпшэнне ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый» стаў пляцоўкай для абмену пазітыўнымі высновамі і выказваннямі пра магчымасці беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў дэлегацыі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Шаблонныя фразы наконт прыярытэтнасці еўрапейскага накірунку ды «моста паміж Усходам і Захадам» разляталіся направа і налева. Чыноўнікі красамоўна распісвалі перспектывы, еўрапейцы засяроджана слухалі. Танальнасць мерапрыемства крыху парушыў сваім выступам старшыня грамадскага аб’яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў. Альтэрнатыўныя афіцыйным меркаванні адносна магчымасцяў краіны на фінансавым полі можна было паслухаць у кулуарах.   (На фота: Семінар "Паляпшэнне ўмоў для прыцягнення замежных інвестыцый")

  • 14-03-2009
  • Марыя Крук