Пад крыламі надзеі
Святкаванне Дня Волі прайшло ў цэнтры Мінска. Разгону дэманстрантаў і сутыкнення з супрацоўнікамі міліцыі не было. Хаця ўлады падрыхтаваліся так, быццам чакалі на вуліцах сталіцы не мірных
суграмадзян, а ўзброеныя атрады баевікоў.
Каля 18-й гадзіны, калі быў прызначаны сход каля Акадэміі навук, жанчына ў метро тлумачыць сваёй спадарожніцы, што едзе на святкаванне Дня Волі: «Штогод 25 сакавіка адзначаецца акцыямі. І я
прыходжу... Не, не баюся. Спадзяюся, што сёння ўсё будзе добра. Свята ж».