Віктар Мароз — чарговы затрыманы па «справе патрыётаў»

Пакуль адных выпускаюць, іншых затрымліваюць. Чарговым затрыманым па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» стаў Віктар Мароз.


Пра гэта паведаміла кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская:

Сёння каля гадзіны дня мне патэлефанаваў Віктар Мароз, мой даўнішні прыяцель. Кантактуем мы нячаста, таму калі ён сказаў, што хоча да мяне прыехаць, я вельмі ўзрадавалася — даўно не бачыліся. І каля 4-й гадзіне Віця так і не прыехаў, я пазваніла сама — спрацавала пераадрасацыя званку, ой, які кепскі знак у сённяшніх варунках. Я пачала шукаць кантакты Віцевых сваякоў, знайшла, датэлефанавалася…

Высветлілася, што Віктара на паркоўцы каля працы забралі людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. Як паведаміў мне яго калега, на чыіх вачах затрыманне адбылося, Віктару ўдзень пазваніў супрацоўнік КДБ і паведаміў, што яны прыедуць па Віктара на размову. Віктар сказаў. Што ім не трэба прыязджаць, ён прыедзе сам, толькі скажыце куды.

Аднак, калі Віктар з калегам прыйшлі на паркоўку каля працы і Віктар сеў у машыну, да яго тут жа падскочылі людзі ў цывільным і, паказаўшы нейкія пасведчанні, у цесных "абдымках" пасадзілі яго ў машыну і з'ехалі.

І толькі каля 6-й вечара супрацоўнік КДБ, які затрымліваў Віктара, пазваніў яго бацьку і сказаў, што Віктар затрыманы на 3-е сутак для разбіральніцтва”. Супрацоўнік КДБ, сказаў бацьку, маўляў, дарэмна Віктар павёў сябе няправільна і хацеў схавацца, што адпачатку — не праўда, бо Віктар збіраўся якраз на сваёй машыне ехаць да іх”.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!