Яшчэ чатыры вызваленыя за сёння

Здымак вызваленых Рамана Васільева і Дзмітрыя Крэмянецкага размясціў у сваім ФБ прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.
Раман Васільеў і Дзмітрый Крэмянецкі. Здымак Барыса Гарэцкага (ФБ)

Раман Васільеў і Дзмітрый Крэмянецкі. Здымак Барыса Гарэцкага (ФБ)


«Падазраюць у падрыхтоўцы да беспарадкаў з 2011 па 2017 год, падпісак аб невыездзе і неразналошванні няма, але забраныя пашпарты» — напісаў Барыс Гарэцкі. Актывісты працягваюць чакаць каля Валадаркі, ці не вызваляць кагосьці яшчэ.

Нагадаваем, 9 з 27 затрыманых па справе аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» ужо выстаўленыя абвінавачванні.

UPD Трэці вызвалены — Арцём Леўчанка. На здымку (крыніца — ФБ Насты Дашкевіч) злева направа Арцём Леўчанка, Раман Васільеў з жонкай, Дзмітрый Крэмянецкі.

UPD Чацьвёрты вызвалены — Уладзь Яроменак



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • nik
  • 2017-04-15 20:56:55
Поздравляю от душі, со свободой!