Грамадскасць просіць еўраструктуры прызнаць фігурантаў «справы патрыётаў» палітвязнямі

Працягваецца збор подпісаў пад Петыцыяй аб прызнанні палітвязнямі фігурантаў "справы патрыётаў" на міжнародным узроўні, абвешчаны ўдзельнікамі праваабарончага форуму "Свабоду палітвязням Беларусі".

"Мы ўпэўненыя, што кіруючы рэжым Рэспублікі Беларусь не спыніцца ў сваім жаданні знайсці на тэрыторыі краіны "баевікоў", узброеных незаконных бандфармаванняў з мэтай запалохвання насельніцтва, з мэтай захавання сваёй улады, калі міжнародная грамадскасць не зойме прынцыповую, выразную пазіцыю па гэтай справе, ня прызнае ўжо цяпер, да суду фігурантаў "справы патрыётаў" палітвязнямі. Калі гэтага не адбудзецца, то мы ўсе станем сведкамі з'яўлення новых і новых крымінальных спраў аб неіснуючых "баевіках і бандфармаваннях", што цалкам дэстабілізуе палітычную абстаноўку ў Рэспубліцы Беларусь.

Беларускі народ памятае страшныя часы сталінскіх рэпрэсіі, калі ва ўгоду захаванню і ўмацаванню ўлады ў ахвяру былі прынесеныя тысячы чалавечых лёсаў, па такіх жа сфальсіфікаваных абвінавачваннях, як і "справа патрыётаў". Трагедыя не павiнна паўтарыцца", — гаворыцца ў звароце.

Зварот будзе накіраваны Старшыні Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, Старшыні Камітэта ПАСЕ па юрыдычных пытаннях і правах чалавека, Amnesty International, Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Беларусі, АБСЕ.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!