Крымінальныя справы супраць Дашкевіча і Пальчэўскага спынены

Актывісты атрымалі паведамленні пра тое, што крымінальныя справы супраць іх спынены ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. 

Навіной пра спыненне крымінальных спраў яны падзяліліся на сваіх старонках у фейсбуку.


Нагадаем, Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі былі затрыманы 22 сакавіка, іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў». Дашкевіч быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе 14 красавіка, Сяргей Пальчэўскі — 15 красавіка.

На свабодзе Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што пасля затрымання падпісаў супрацу з КДБ. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!