Мітынг салідарнасці з беларускімі патрыётамі ў Нью-Ёрку (фота, відэа)

Каля тузіна беларусаў Нью-Ёрка выйшлі 28 траўня на мітынг салідарнасці з палітзняволенымі да Генеральнага консульства Беларусі.

Акцыя ладзілася Бруклінскім аддзелам БАЗА.

З прамовай выступіў Зянон Пазьняк.

Ён заявіў, што нядаўна заведзеныя справы супраць удзельнікаў клубу "Патрыёт" і колішняй арганізацыі "Белы легіён" з'яўляюцца сфабрыкаванымі з мэтай дагадзіць Маскве і ізаляваць найбольш свядомых і здольных да супраціву грамадзян Беларусі.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!