На кватэры Андрэя Дундукова знайшлі тое, чаго там не было

Як стала вядома, у сераду ў другой палове дня з Мінску на здымнай кватэры Андрэя Дунудкова прадстаўнікі камітэту дзяржбяспекі нарэшце правялі вобшук.

Вобшукі ў кватэры бацькоў у Бабруйску былі адразу пасля затрымання Андрэя, і там нічога злачыннага не знайшлі. І вось раптоўна, на 9-ты дзень затрымання, дайшлі рукі і да здымнай кватэры.

І вы не паверыце, у шафе адразу ж знайшлі рэчы, якія раней там не ляжалі, пра што Ганна Дундукова адразу і заявіла. Затое іх цудоўна, пры багатай фантазіі, можна скарыстаць па надуманай справе.

Тое, што гэтыя рэчы за час адсутнасці сям’і Дундуковых падкінулі, не выклікае сумневу. Па-першае, вобшук на гэтай здымнай кватэры правялі толькі праз 8 дзён пасля затрымання Андрэя. І хто на ёй мог за гэты час пабываць, застаецца толькі здагадвацца.

Па-другое, за пару дзён да вобшуку Ганна, якая зараз жыве ў сяброў, заязджала ў кватэру, і ўбачыла ў кватэры святло. Сябры параілі праверыць ці ўсё на месцы, а заадно — ці не з’явілася, што лішняе. Ганна праверыла, і нічога не знайшла. Але ўвечары за дзень да вобшуку святло ў кватэры зноў гарэла. І спраўдзіць, ці ўсё ў хаце добра, Ганна не паспела.

Па-трэцяе, супрацоўнікі дзяржбяспекі, амаль адразу, як толькі ўвайшлі ў кватэру, накіраваліся менавіта да шафы, у якой, о цуд, у свабодным доступе ў каробцы ляжала тое, што ніяк не магло захоўвацца ў такіх адказных бацькоў, як Дундуковы, пад рукамі ў малога дзіцяці.

Хто падкінуў гэтыя рэчы Дундуковым і для чаго, спадзяемся, кампетэнтныя органы разбяруцца. Пакуль жа адвакат рыхтуе адпаведныя паперы для высвятлення ўсіх абставін.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Юрась Беларус
  • 2017-04-01 17:45:17
Падкідаць патрыётам розныя рэчы дзеля таго, каб "пашыць" справу - гэта апошняя стадыя дэградацыі "праваахоўных органаў".
  • Иван
  • 2017-04-02 09:18:22
Раньше - наркоту и оружие людям подбрасывали ! Как видно - ничего не изменилось !