Выстаўлены абвінавачанні не менш як 5 затрыманым

Сталі вядомы імёны пяці затрыманых, якім выстаўлены абвінавачанні паводле 3 часткі 293 артыкула Крымінальнага кодэксу аб навучанні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Абвінавачванні прад'яўлены студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфаку БДУ Яўгену Палтаржыцкаму, Сяргею Стрыбульскаму з «Маладога Фронту», менеджэру па продажах Аляксею Абрамаву і Андрэю Бяляўскаму. 

Гэтыя звесткі карэспандэнту Свабоды паведаміла старшыня рады «Бацькаўшчыны» Ніна Шыдлоўская са спасылкай на сваякоў затрыманых і ўласныя крыніцы.

У КДБ Беларусі атрымаць камэнтар наконт гэтых звестак не ўдалося, бо тэлефон для сувязяў з медыямі не адказвае.

31 сакавіка стала вядома, што напярэдадні быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні Сяргей Барсток, якога КДБ утрымліваў з 22 сакавіка па справе «Белага легіёну».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!