Першая трэніроўка «Ваяра» пасля хвалі рэпрэсій (фота)

Днём 22 красавіка ў адным з загарадных страйкбол-клубаў адбыўся першы збор спартыўна-патрыятычнага клуба Маладога Фронту "Ваяр".

Пасля нядаўняй хвалі рэпрэсіяў па "справе патрыётаў", дзейнасць усіх патрыятычных клубаў была фактычна замарожаная. Тым нечаканей стала інфармацыя пра тое, што "Ваяр" не толькі не прыпыніў сваю дзейнасць, але і працягнуў трэніроўкі.


Учора больш за дзясятак маладых людзей сабраліся, каб правесці чарговую гульнявую трэніроўку на страйкбольнай пляцоўцы па цэлым шэрагу сцэнарыяў. У прыліве адрэналіну і пад свіст шарыкаў, хлопцы паказалі выдатнае ўзаемадзеянне і нестандартныя тактычныя хады. А ў перапынках паміж матчамі члены клуба актыўна дзяліліся эмоцыямі і паказвалі на тыя ці іншыя памылкі, якія непазбежна ўзнікалі ў напружаных страйкбольных баях.


Нагадаем, што раней практычна ўсіх вядомых сябраў "Маладога фронту" затрымалі па "Справе патрыётаў". Актывісты правялі за кратамі каля месяца, пасля чаго былі выпушчаныя на волю пад падпіску аб нявыездзе.

belaruspartisan.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!