Пікет «Патрыёт — не злачынца. Волю зняволеным!» (фотарэпартаж анлайн)

На прыступках КДБ актывісты спрабавалі правесці пікет салідарнасці з затрыманымі па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.


19.00. Да будынку КДБ падыходзяць людзі. Паўсюль шмат праваахоўнікаў і людзей у цывільным.

19.05. Спрабуюць Затрымаць Паўла Севярынца.


19.10. Затрыманы Павел Севярынец і Анатоль Кудласевіч


19.15. Як толькі хтосьці падыходзіць, супрацоўнікі міліцыі просяць людзей сысці.


19.20. Затрымалі актывісту Ніну Багінскую

19.30.  У гэтага чалавека праверылі дакументы і рэчы, але затрымліваць не сталі.


19.35. Нікому не даюць спыніцца на пляцоўцы ля КДБ. Фактычна тут застаюцца толькі журналісты і праваахоўнікі. У некаторых патрабуюць дакументы для праверкі.


19.40. Журналісты таксама пачалі разыходзіцца. Такім чынам пікет фактычна трываў каля 10-15 хвілін, пакуль не затрымалі Паўла Севярынца, Анатоля Кудласевіча. Павел Севярынец паспеў паведаміць сваёй маці Таццяне Севярынец, што яго даставілі ў Цэнтральны РУУС.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Анатоль Кудласевіч
  • 2017-04-03 21:24:34
Што тут думаць? Змагацца трэба, трэба ісці да канца і вывесці на чыстую ваду ўсю гэтую пошасць, якая здрадзіць незалежнасці Рэспубліцы Беларусь і прадасць нам каму заўгодна, спыніць іх трэба, вось і ўся думка. Спыніць і прымусіць адказваць за парушэнні заканадаўства РБ.