Працягваецца паляванне на «баевікоў» — затрыманы 29-гадовы гісторык

Яшчэ адзін чалавек затрыманы ў рамках «справы баевікоў» 30 сакавіка.

Пра гэта стала вядома «Нашай Ніве». 

Гэта 29-гадовы бабруйчанін — маці пакуль што супраць разгалошвання ягонага імя ў СМІ.

«Гісторык, скончыў аспірантуру. Сфера навуковых інтарэсаў — ВКЛ 14—16 стагоддзя. Апошнім часам працаваў у сферы лагістыкі», — апісала "Нашай ніве" бабруйчаніна сяброўка.

Вядома таксама, што ў кватэры затрыманага быў вобшук, падчас якога канфіскавалі камуфляжную форму і металашукальнік.

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!