Сям'і фігуранта справы «Белага легіёна» патрэбна дапамога

Кампанія салідарнасці BY_help распавяла пра цяжкую сітуацыю, у якой апынулася сям'я Віктара Мароза, які зараз знаходзіцца ў СІЗА па сфабрыкаванай "справе патрыётаў".
Ярамір, сын Віктара Мароза

Ярамір, сын Віктара Мароза

Жонка і сын Віктара Мароза — Віка і Ярамір — жывуць на здымнай кватэры, але хутка ім прыйдзецца з'ехаць,бо гаспадыня кватэры, якой спраўна плацілі за жытло 2 гады, зараз не пагаджаецца знізіць для іх кошт хаця б трошкі.

Віка шукае працу, каб ім з сыночкам было на што жыць. Яна — мастак і дызайнер, хаця вышэйшая адукацыя ў яе іншая.

Вікторыя Мароз

Вікторыя Мароз

Да таго ж, у Вікі ўкраінскае грамадзянства,таму ёй трохі складаней чым беларусам знайсці нармальную працу.

Калі хтосьці жадае дапамагчы сям'і патрыёта — з пошукам працы для Вікі ці якім іншым чынам, можна звязацца непасрэдна з Вікай Мароз ці праз супольнасць BY_help.  

Таксама вы можаце падтрымаць і самога Віктара, напісаўшы яму ліст у турму: Мароз Віктар Генадзьевіч
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Каментаваць