Стартавала кампанія салідарнасці «Патрыёт — не злачынца»

У сацсетках шырыцца кампанія салідарнасці з затрыманымі напярэдадні Дня Волі пад хэштэгам #ПатрыётНеЗлачынца.

«Трэці тыдзень знаходзяцца за кратамі два дзясяткі патрыётаў Беларусі. Іх закідваюць фантастычнымі абвінавачваннямі, а ход справы невядомы ні сваякам, ні журналістам, бо Камітэт дзяржбяспекі ўтойвае ад грамадскасці ўсю інфармацыю пра следства.

Далёка не ўсе зняволеныя патрыёты атрымліваюць лісты ад сваіх сем’яў і знаёмых, ёсць інфармацыя, што толькі частка вестачак даходзіць да адрасатаў. Яны не ведаюць, што мы ўсе хвалюемся, верым і ганарымся імі», — піша каардынатарка кампаніі Ніна Шыдлоўская і тлумачыць, што ў гэтай сітуацыі можа зрабіць кожны:

даслаць паштоўку ці ліст са словамі падтрымкі, каб гэтыя ластаўкі людской спагады і цеплыні ляцелі з усіх куткоў Беларусі;

пералічыць грошы на рахункі дапамогі. Яна ўсё яшчэ актуальная, бо шмат хто з сваякоў зняволеных пасля ператрусаў застаўся без сродкаў, маюць патрэбу аплочваць паслугі адвакатаў, збіраць перадачы для сваіх блізкіх.

Для тых, хто ў СІЗА КДБ: 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, а/я 8. Прозвішча, імя, імя па бацьку цалкам.

Для тых, хто ў СІЗА-1: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Прозвішча, імя, імя па бацьку цалкам.

Поўны спіс з імёнамі тут >>>

Дапамога ўнутры Беларусі:

Сродкі ў толькі ў BYN — на картку Беларусбанка 4255190182607666 (тэрмін да 07/19, карыстальнік Nina Shydlouskaya).

Паводле Нашай Нівы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!