За акцыю ля КДБ Паўла Севярынца будуць судзіць 10 красавіка

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае арышт у 10 сутак за абарону Курапатаў, 10 красавіка будуць судзіць зноў, на гэты раз за акцыю ля КДБ увечары 31 сакавіка.


Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.

Суд мае адбыцца ў апошні дзень бягучага зняволення. Калі суд не вынесе рашэнне пра чарговы арышт, то сустаршыню БХД мусяць вызваліць 10 красавіка каля 19:00.

bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!