Заснавальнік «Патрыёту» Міхалькоў паведаміў, што з яго і сына знялі абвінавачанні

У размове са Свабодай адзін з супрацоўнікаў бабруйскага клубу «Патрыёт» паведаміў, што кіраўнік клубу Мікалай Міхалькоў, нядаўна выпушчаны з-пад варты, вярнуўся на працу і паведаміў калегам, што з яго і ягонага сына Яна знятыя абвінавачванні.
Мікалай Міхалькоў

Мікалай Міхалькоў

Міхальковых, як і іншых затрыманых у «справе патрыётаў», вінавацілі ў арганізацыі незаконнага ўзброенага фармавання, наяўнасці незарэгістраванай зброі ды падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Затрымалі іх 23-24 сакавіка, выпусцілі Яна 29 красавіка, а Мікалая 18 траўня. Мікалая Міхалькова пасля вызвалення яшчэ выклікалі на дадатковыя допыты ў Мінск.

Цяпер Мікалай Міхалькоў прыступіў да сваёй працы ў клубе па месцы жыхарства «Спадарожнік» пры бабруйскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Часткай «Спадарожніка» й ёьць вайскова-спартовы клюб «Патрыёт».


Шыдлоўская: пра гэта казаць як пра факт пакуль рана

Ніна Шыдлоўская​

Ніна Шыдлоўская

«Да мяне таксама дайшлі звесткі, што нібыта з абодвух Міхальковых знялі абвінавачанні, але пра гэта казаць як пра факт пакуль рана. Адвакат гэта цяпер высвятляе, яму трэба пагаварыць са следчым, таму пачакаем з высновамі», — паведаміла карэспандэнту Свабоды грамадская прадстаўніца сем’яў фігурантаў «справы патрыётаў» Ніна Шыдлоўская.

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!