30 гадоў таму адбыўся першы «Чарнобыльскі шлях»

У 1989 годзе ў Мінску прайшлі адразу ж дзве Чарнобыльскія акцыі — у красавіку і ў верасні. 26 красавіка прайшла «Гадзіна смутку і маўчання» на Плошчы Леніна. А ў верасні 1989 года адбыўся першы «Чарнобыльскі шлях», нагадвае «Белсат».

Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: https://vytoki.net/?photo=00034345



З самага пачатку тэму Чарнобылю сярод палітыкаў першым падхапіў Беларускі народны фронт, разам з тэмамі незалежнасці і сталінскіх рэпрэсіяў яна робіцца адною з візітовак БНФ.

Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: https://vytoki.net/?photo=00034345

Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: https://vytoki.net/?photo=00034345



 Праблема ж Чарнобылю пакрысе адыходзіць на другі план, шэсце робіцца адною з традыцыйных акцыяў беларускай апазіцыі. Найбуйнейшы ды найбольш крывавы «Чарнобыльскі шлях» прайшоў у 1996 годзе.

Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: https://vytoki.net/?photo=00034345



Сёлета арганізатары «Чарнобыльскага шляху» выступілі з заяваю, у якой называюць непрымальнымі спагнанне грошай за працу міліцыі, якая фінансуецца з дзяржбюджэту. Арганізатары шэсця адзначылі, што, верагодна, болей не будуць ладзіць акцыяў, а «Чарнобыльскі шлях–2019» стане апошнім.

«Па факце гэта падвойная аплата дзеянняў, у якіх не толькі няма неабходнасці, але часцяком у Беларусі — пагроза для ўдзельнікаў мерапрыемстваў», — адзначалася ў заяве аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху–2019».

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: