500 гадоў «інтэграцыі» ў адной мапе

У Сярэднявеччы ВКЛ і Маскоўская дзяржава шмат ваявалі паміж сабой, гэтая гісторыя мела працяг і ў XX стагоддзі. «Свабода» сабрала на мапе некаторыя бітвы, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.



Амсціслаўская бітва 1501 года

Адна з асноўных бітваў вайны 1500–1503 гадоў. Перамагло маскоўскае войска, войска ж ВКЛ страціла некалькі тысяч чалавек.

Аблога Крычава

Літоўска-маскоўская вайна 1507–1508 гадоў. Маскоўскія войскі ўзялі ў аблогу Крычаў і Мсціслаў, але адступіліся, калі на дапамогу войскам ВКЛ падышло паспалітае рушэнне.

Бітва пад Воршай

Асноўная бітва Дзесяцігадовай вайны 1512–1522 гадоў. Адбылася 8 верасня 1514 года. Войска ВКЛ пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбіла большае колькасцю маскоўскае войска.

Спаленне Браслава і Друі

Ваенныя сутычкі 1515–1517 гадоў. Вялікіх стратаў не прынеслі, але маскоўскае войска рабіла дробныя налёты і паліла гарады.

Спаленне фартэцыі Сокал

11 верасня 1579 году жаўнеры Рэчы Паспалітай пры падтрымцы нямецкіх наймітаў знішчылі маскавіцкі гарнізон фартэцыі Сокал. Страты расійскага боку — каля 3 тысяч. З боку Рэчы Паспалітай загінулі да 300 чалавек.

Паўстанне ў Магілёве

Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1654–1667) былі захопленыя многія беларускія гарады, у іх ліку і Магілёў. 1 лютага 1661 года магілёўцы паднялі паўстанне і знішчылі ўвесь царскі гарнізон, каля 3 тысяч чалавек. Таксама выбухнулі паўстанні ў Дзісне, Себежы і Гомелі.

У адказ на паўстанне расейскія жаўнеры спалілі Магілёў.


Бітва пад Крупчыцамі

Адна з асноўных бітваў падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе. Войска Серакоўскага, лікам некалькі тысяч, было разбітае войскамі Суворава.

Мілавідская бітва

Адна з бітваў паўстання 1863–1864 гадоў, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Бітва адбылася 3 чэрвеня 1863 года. Паўстанцы страцілі каля 18 чалавек, расійскае войска — каля 50. Паўстанцы выйшлі пераможцамі, хоць само паўстанне пасля было здушана.

Слуцкі збройны чын

У 1920 годзе ў Слуцку вырашылі не дапусціць бальшавікоў да ўлады. З сялянаў сфармавалі асобныя вайсковыя брыгады, якія месяц аказвалі супраціў чырвонаму войску. Мабілізавалі да 5 тысяч чалавек. Чырвонае войска здушыла паўстанне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: