Актывісты збіраюць грошы на рэстаўрацыю магілы бацькі Янкі Купалы

На аднаўленне пахавання Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча плануюць сабраць 200 рублёў.
Фота: Фэйсбук Іларыёна Трусава

Фота: Фэйсбук Іларыёна Трусава

Збор сродкаў запушчаны на краўдфандынгавай платформе MOLAMOLA.

Сабраныя талакой грошы пойдуць на закуп патрэбных матэрыялаў, іх дастаўкі ў Лагойскі раён. Плануецца падфарбаваць пэўныя часткі памятнага знака, прыбраць смецце і аскубаць траву вакол помніка, аднавіць пліту пад знакам.

Дабраўпарадкаваць магілу актывісты плануюць да 13 чэрвеня — Дня Святога Антонія на Карэншчыне ( у гэты дзень мясцовыя жыхары ідуць на могілкі дзеля ўшанавання памяці памерлых).

Працы пачнуцца, калі будзе сабраная патрэбная сума. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!