Археолагі запрашаюць валанцёраў на раскопкі ў ліпені

З 8 па 30 ліпеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава праводзяць сумесную археалагічную экспедыцыю.
Плануюцца даследаванні селішча і могільніка Гуры Вілейскага раёна Мінскай вобласці (датуюцца другой паловай І тыс. н.э.), а таксама даследаванні могільніка Камена ў Вілейскім раёне, які адносіцца да канца І тыс. н.э. – ХІІ стст.

Экспедыцыя актыўна набірае валанцёраў!

Што цябе чакае:

– жыццё ў палатачным лагеры на маляўнічым беразе ракі Сэрвач;
– удзел у археалагічных раскопках курганаў і магчымасць уласнаруч здабываць з зямлі гісторыю;
– незабыўныя ўражанні, вечары ля вогнішча і археалагічная рамантыка.

Кіраўнікі экспедыцыі:

Мікалай Плавінскі, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава.

+375 (29) 679-36-67

Вікторыя Макоўская, магістр гістарычных навук, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

+375 (29) 139-06-69

Спасылка на google-форму для запісу тут.

Падпісвайся на сацсеткі экспедыцыі, каб сачыць за інфармацыяй і навінамі: Facebook, VK.

budzma.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: