БагатаДата 12-18 снежня

Гэтымі днямі ў мінулым, у 1985 годзе нарадзіўся 10-мільённы жыхар Беларусі. За 35 гадоў (26 з іх пад кіраўніцтвам Лукашэнкі) мы страцілі ў насельніцтве такі абласны цэнтр, як Гомель. Пра што яшчэ можна згадаць на тыдні — у нашым традыцыйным аглядзе.


12 снежня
1955. У вёсцы Глінная Слабада Рэчыцкага раёна на Гомельшчыне нарадзілася гісторык Ніна Стужынская. Спецыялізуецца на даследаванні антысавецкага супраціву ў Беларусі. Стваральніца аб’яднання «Беларуская жаночая ліга».
13 снежня
1925. На хутары Белы ў расійскім Краснадарскім краі нарадзілася Клаўдзія Кудрашова, беларуская і расійская камерная і оперная спявачка. Народная артыстка СССР і Беларусі. Памерла ў Мінску.

14 снежня
1985. Нарадзіўся 10-мільённы жыхар Беларусі.

15 снежня
Міжнародны дзень гарбаты.
1575. Стэфан Баторый быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Меў рэзідэнцыю ў Гродне, дзе і памёр.
1850. У Магілёве нарадзіўся Мікалай Судзілоўскі, філосаф, прыродазнаўца і рэвалюцыянер. Прэзідэнт Сенату Гавайскіх астравоў. Вядомы таксама пад псеўданімам Ніколас Русэль.

16 снежня
1905. У расійскай Самары нарадзіўся беларускі оперны спявак Мікалай Сярдобаў. Служачы ў 1946-1960 гадах у мінскім Оперным тэатры, выканаў пад паўсотню вядучых партый.

17 снежня
Міжнародны дзень адмовы ад курэння і Дзень беларускага кіно.
1905. У Мінску нарадзіўся савецкі кінарэжысёр Іосіф Хейфіц. Сярод яго фільмаў — «Справа Румянцава», «Дарагі мой чалавек», «Дама з сабачкам»,
1965. У Мінску нарадзіўся акцёр Уладзімір Станкевіч. Шырокую вядомасць атрымаў, выканаўшы ролю Дзяніса Караблёва ў фільме «По секрету всему свету», знятым на кінастудыі «Беларусьфільм».

18 снежня
Міжнародны дзень мігранта.
1920. Створаны Савет Народных Камісараў (СНК) БССР — урад рэспублікі да 1946 года, калі ён стаў называцца Саветам міністраў. Першым кіраўніком СНК БССР быў Аляксандр Чарвякоў.
1985. У Брэсце нарадзілася беларуская і амерыканская шахматыстка Ганна Шарэвіч. Шматразовая чэмпіёнка Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: