БагатаДата 16–22 траўня

А вы ведаеце, што найлепшая спартсменка свету 1972 года — беларуска? І што дзень піянерыі ўсё яшчэ адзначаецца ў нашай краіне? Яшчэ больш цікавых фактаў — у нашым аглядзе.

16 траўня


Фота Аляксея Сталярова

Фота Аляксея Сталярова


Міжнародныя дні святла, а таксама Міжнародны дзень мірнага суіснавання.

1930. У расійскім Наварасійску нарадзіўся спявак, народны артыст Беларусі Віктар Чарнабаеў. Паўстагоддзя служыў у Тэатры оперы і балета.

1950. У горадзе Стэрлітамак, што ў Расіі, нарадзіўся беларускі кампазітар Ігар Палівода. Удзельнік гурта «Песняры». Сярод яго вядомых песень: «Сівы голуб», «Па-над белым пухам вішняў», «Песню бярыце з сабой».

1955. У Гродне нарадзілася славутая гімнастка Вольга Корбут. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. У 1972 годзе прызнаная найлепшай спартсменкай свету.


17 траўня

Сусветны дзень электрасувязі ды інфармацыйнага грамадства.

1950. У Баранавічах на Брэстчыне нарадзілася дысідэнтка, праваабаронца Валерыя Навадворская. Пераехала з сям’ёй у Маскву ў 9-гадовым узросце. Заснавальніца расійскай ліберальнай партыі «Дэмакратычны саюз».

1970. У Мінску нарадзілася спявачка Анжаліка Агурбаш. У другой палове 1990-х гадоў выступала як Ліка Ялінская. Дастаткова папулярнымі былі такія песні, як «Гора за гарой», «Белае віно і чырвонае», «Раз ды разок» (на вершы Уладзіміра Някляева), «Наўздагон» («Пагоня»). Прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне–2005». Апошнімі гадамі — на расійскай эстрадзе.

1995. На грунце дзвюх вучэльняў — Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага — створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.


18 траўня

Міжнародны дзень музеяў.

1910. У вёсцы Чухны Смаргонскага раёна на Міншчыне нарадзіўся геолаг-разведчык Павел Леановіч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за адкрыццё і разведку Старобінскага радовішча калійнай і каменнай соляў — аднаго з самых буйных у свеце. Гэта сыравінная база «Беларуськалію».


19 траўня

Дзень піянерыі па-ранейшаму афіцыйна адзначаецца ў Беларусі.


20 траўня

Сусветныя дні траўматолага і метралогіі.

1980. У Мінску адкрыўся Камароўскі рынак (Камароўка) — галоўны харчовы рынак сталіцы.

Фота www.komarovka.by

21 траўня

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці.

1960. У Мінску нарадзілася Алена Хлопцава, чэмпіёнка і прызёрка Алімпійскіх гульняў, а таксама неаднаразовая чэмпіёнка свету ў акадэмічным веславанні.


22 траўня

Сусветны дзень біялагічнай разнастайнасці.

1925. У Беларусі ўведзена першая прыгарадная аўтобусная лінія па маршруце Мінск — Чэрвень (да 1923 года называўся Ігуменам).

1940. У Мінску нарадзіўся артыст балета і балетмайстар Віталь Бутрымовіч. У 1980-х гадах быў галоўным балетмайстрам Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: