БагатаДата 19-25 снежня

«А также в области балета мы впереди планеты всей», — спяваў Уладзімір Высоцкі, які быў заўсёднікам у Беларусі. Менавіта ў гэтыя дні нарадзіліся людзі, што стварылі ў Беларусі оперу і балет. А хто яшчэ? Чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе.

19 снежня
1915. На выставе футурыстаў «0,10» у Петраградзе ураджэнец Беларусі Казімір Малевіч сярод іншых карцін прадставіў свой знакаміты «Чорны квадрат».
1935. У вёсцы Новая Алакюль Ленінградскай вобласці Расіі нарадзілася беларуская мовазнаўца Валянціна Лемцюгова. Узначальвала Рэспубліканскую тапанімічную камісію пры Акадэміі навук Беларусі. Апублікавала першы ў беларускай і славянскай лексікаграфіі «Украінска-беларускі слоўнік», склала даведнік « Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь » і «Слоўнік мовы “Нашай Нівы”» ў 5 тамах.

20 снежня
1840. У вёсцы Дзембрава Шчучынскага раёна на Гродзеншчыне нарадзіўся мастак Казімір Альхімовіч. Стваральнік гістарычных палотнаў (напрыклад, «Пахаванне Гедыміна»).
1890. У Гродне нарадзіўся беларуска-польскі археолаг і архітэктар Юзаф Ядкоўскі. Менавіта з яго ініцыятывы быў створаны Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, які ён пэўны час узначальваў.
1920. У вёсцы Аскеркі Бешанковіцкага раёна на Віцебшчыне нарадзіўся драматург і рэжысёр Аляксандр Гутковіч. Ён першым экранізаваў мележаўскі раман «Людзі на балоце».

21 снежня
1890. У расійскім Санкт-Пецярбургу нарадзіўся кампазітар, народны артыст Беларусі Мікалай Аладаў. Адзін з заснавальнікаў сімфанічнага, кантатнага, хоравага, камерна-інструментальнага і камерна-вакальнага жанраў беларускай музыкі. Аўтар оперы «Тарас на Парнасе».

22 снежня
1945. У Мінску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (цяпер гэта Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

23 снежня
1910. У Цвярской губерні Расіі нарадзіўся артыст балету Аляксей Ермалаеў. Суаўтар сцэнару і пастаноўшчык першага беларускага балету «Салавей» у 1939 годзе.

24 снежня
1885. У Лагойску на Міншчыне нарадзіўся спявак і тэатральны дзеяч Вячаслаў Селях-Качанскі. Арганізатар Беларускага студыйнага хору (цяпер гэта Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь). Паставіў першую оперу на беларускай мове «Русалка».

25 снежня
Каляды ў каталікоў.
1845. У пасёлку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці нарадзіўся Фёдар Пастарнацкі, лекар, заснавальнік курорталогіі ў Расіі. Адным з першых даследаваў чарнаморскае ўзбярэжжа дзеля яго выкарыстання з лекавальнымі мэтамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: