БагатаДата 28 лістапада — 4 снежня

Як дзіўна складаецца каляндар! Напрыклад, сёлета сусветны дзень адмовы ад пакупак (ёсць і такі!) супаў з гадавінай Брэсцкага манетнага двара, што быў у ВКЛ. Што яшчэ цікавага можна адзначыць на тыдні?




28 лістапада
    1915. У расійскім Петраградзе нарадзіўся пісьменнік Канстанцін (сапраўднае имя — Кірыла) Сіманаў. Аўтар трылогіі пра Вялікую Айчынную вайну «Жывыя і мертвыя», у якой багата апісваюцца баі ў Беларусі. У вайну Сіманаў працаваў як карэспандэнт на Магілёўшчыне. Прах пісьменніка развеяны над Буйніцкім полем каля Магілёва. Тут усталяваны мемарыяльны камень, на якім выбіты аўтограф Канстанціна Сіманава.

29 лістапада
    1830. У Беларусі, Літве ды Польшчы пачалося паўстанне супраць імперскай Расіі і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года.

30 лістапада
Міжнародны дзень абароны інфармацыі.

1 снежня
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.
    1955. У вёсцы Рыжкавічы, якая цяпер уваходзіць у склад Шклова, што на Магілёўшчыне, нарадзілася жонка першага прэздіэнта Беларусі Галіна Лукашэнка. Але першай ледзі яна так і не стала, бо ўслед за мужам у Мінск не пераехала. Са словаў Аляксандра Лукашэнкі, афіцыйна іх шлюб дагэтуль не скасаваны.

2 снежня
Міжнародны день барацьбы за адмену рабства.
    1995. У Віцебску нарадзіўся Уладзіслаў Ганчароў, скакун на батуце. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, сярэбранаы і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету.

3 снежня
Міжнародныя дні інвалідаў і барацьбы з пестыцыдамі.

4 снежня
Сусветны дзень адмовы ад пакупак (супраць празмернага спажывання).
    1665. У Брэсце пачаў працу манетны двор, які быў адным з цэнтраў вырабніцтва грошай у Рэчы Паспалітай. Цягам году, пакуль існаваў брэсцкі манетны двор, тут выпускаліся медныя соліды з гербам ВКЛ «Пагоняй».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: