БагатаДата 29 жніўня – 4 верасня

На гэтым тыдні ў розныя часы нарадзілася шмат гістарычных асобаў са складаным лёсам: Вільгельм Кнорын, Януш Францішак Ксаверы Радзівіл, Сымон Баранавых. Але ўсе яны пакінулі след у гісторыі краіны. Што яшчэ цікавага адбывалася — у нашым традыцыйным аглядзе.


29 жніўня

Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў.

1890. У латвійскім горадзе Лігатнэ нарадзіўся савецкі грамадска-палітычны дзеяч Вільгельм Кнорын. Прыклаў руку да ўстанаўлення савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Першы сакратар ЦК КП(б)Б у 1927-1928 гадах. Працаваў у выканкаме Камінтэрну, дырэктарам Інстытуту чырвонай прафесуры, галоўным рэдактарам часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Расстраляны ў 1938 годзе. У Мінску ёсць вуліца яго імя.

30 жніўня
Дзень шахцёра. Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў.

1975. У Мінску нарадзілася велагоншчыца Наталля Цылінская, васьміразовая чэмпіёнка свету, бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2004 года.
 
31 жніўня

1915. У вёсцы Кострычы Кіраўскага раёна на Магілёўшчыне нарадзіўся літаратуразнаўца Янка Казека. Працаваў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, старэйшым навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі».

1 верасня

1900. У вёсцы Рудакова Уздзенскага раёна на Міншчыне нарадзіўся пісьменнік Сымон Баранавых. Сябар Янкі Купалы. Рэпрэсаваны як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі і за антысавецкую дзейнасць». Загінуў на Калыме. Яго аповесць «Межы» — адзін з першых у беларускай літаратуры буйных твораў пра сацыялістычную перабудову вёскі.

1975. У Мінску пачала працу хакейная школа «Юнацтва». Яе выхаванцы — чэмпіён свету Сяргей Фёдараў, алімпійскі чэмпіён Мікалай Баршчэўскі, чэмпіёны свету сярод моладзі Алег Мікульчык, Аляксандр Гальчанюк, Андрэй Кавалёў і многія вядомыя беларускія хакеісты — Аляксей Калюжны, Міхаіл Грабоўскі, Міхаіл Захараў, Андрэй Андрыеўскі, Канстанцін Кальцоў ды іншыя.

1990. У Мінску запрацавала першыя гімназія — імя Францыска Скарыны (цяпер гэта гімназія №1 на праспекце Ракасоўскага).

2 верасня  

1955. На Беласточчные ў Польшчы нарадзіўся гісторык Яўген Мірановіч. Рэдагаваў тыднёвік «Ніва», працаваў выкладчыкам Беластоцкага ўніверсітэту. Спецыялізуецца на беларуска-польскіх стасунках.

3 верасня

1880. У Берліне нарадзіўся палітычны дзеяч Януш Францішак Ксаверы Радзівіл. Быў адным з лідараў створанай у 1926 годзе ў Вільні Кансерватыўнай арганізацыі дзяржаўнай працы. У 1939-м арыштаваны НКУС, яго дапытваў сам Лаўрэнцій Берыя. Вызвалены дзякуючы заступніцтву італьянскай каралеўскай фаміліі. У 1944 арыштаваны паўторна. Зноў апынуўся ў арбіце планаў Берыі, які пасля смерці Сталіна меў намер «прадаць» ГДР заходнім дзяржавам за 10 млрд. долараў. Адным з пасярэднікаў меўся быць якраз Радзівіл. На гэтым плане паставіў крыж арышт Берыі. А Радзівіл выехаў у Польшчу.

1915. У расійскім Іркуцку нарадзіўся Барыс Райскі, галоўны дырыжор аркестра Мінскага цырка, а затым канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі», «У пушчах Палесся», «Зорка Венера», «Сівая легенда», музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц».

4 верасня

Пачатковы з Дзён Вільні, якія адзначаюцца ў першыя выхадныя верасня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: