Цэх Жывой Гісторыі запрашае на лекцыю пра готаў на Беларусі

Цэх Жывой Гісторыі вяртяецца з вакацыяў і прадстаўляе тэму першай навукова-папулярнай сустрэчы з кандытам гістарычных навук Вадзімам Беляўцом: «На шляху ў Оюм: готы на землях Беларусі».
Готы – старажытнагерманскі племянны саюз, які цягам 700 год здзейсніў грандыёзную вандроўку з паўднёвай Скандынавіі да берагоў Чорнага мора, Італіі і Іспаніі. У эпоху Вялікага перасялення народаў яны спрычыніліся да зруйнавання Рымскай імперыі і заснавалі на яе абломках першыя варварскія каралеўствы. Готы таксама сталі першым з варварскіх народаў Еўропы, які стварыў літаратурную мову і пакінуў нам уласную версію сваёй гісторыі.

Але многія з этапаў іх велічнага шляху ў часе і прасторы застаюцца ўсё яшчэ мала вядомымі. На працягу ўжо амаль ста гадоў яны вывучаюцца археолагамі.

Як дадзеныя археалогіі дапаўняюць і змяняюць нашы ўяўленні аб мінулым гэтага старажытнага народа? Які след пакінулі готы на землях Беларусі?

Пра гэта і пра шмат якія іншыя пытанні археалогіі Беларусі распавядзе выбітны даследчык старажытнасцяў жалезнага веку і эпохі Вялікага перасялення народаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Белявец.

6 кастрычніка, 19.00
Lidbeer bar светлы (Кульман, 1)
Уваход вольны
Інфалінія і бронь: +375336611432

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: