Фотафакт: як ЛГБТ у Магілеве дыскрэдытавалі Лукашэнку і Пазняка

«Мы лічым, што першым прэзідэнтам мусіць быць чалавек, якім мае новы, свежы погляд на праблемы сексу", — такія ўлёткі ад імя "партыі сексуальных меншасцяў" атрымалі ў свае паштовыя скрыні магілеўчане напярэдадні першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 года.

Узорны прыклад выкарыстання "чорнага піяру", замешанага на нецярпімасці, прыгадвае "Магілеўская вясна".

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 1994 года магілеўчане атрымалі ў свае паштовыя скрыні ўлёткі, у якіх "Партыя сексуальных меншасцяў" заявіла, што хоча бачыць прэзідэнтам Лукашэнка ці Пазняка, бо яны, маўляў "маюць свежы погляд на праблемы сексу". Аб гэткім "піяр-ходзе" напісала нават галоўная мясцовая газета таго часу "Магілеўская праўда".

Нават не беручы да ўвагі, што ніякай "Партыі сексуальных меншасцяў" у Беларусі не існавала і не існуе, робіцца відавочна што хутчэй за ўсе гэта быў прыём па дыскрэдытацыі вышэй азначаных кандыдатаў, магчыма пры ўдзеле каманд астатніх удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі. Узровень гамафобіі ў Беларусі ў той час быў значна больш высокі, і таму падтрымка геямі і лесбіянкамі пэўнага кандыдата мусіла, па задумках тамтэйшых паліттэхнолагаў, моцна дыскрэдытаваць Лукашэнка і Пазняка.

Аднак гэткі чорны піяр не дапамог - прэзідэнтам усё роўна стаў Лукашэнка, які праз пэўны час скажа, што "лепей быць дыктатарам чым "голубым"...



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: