Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Фотапраект «Нашы Руіны»: Обаль

Прадстаўляем чарговы аб’ект фотапраекта пра нашы беларускія руіны вядомага мастака і падарожніка Уладзіміра Цвіркі. Гэты праект пра тое, што засталося ад былой вечы, але дасюль уражвае. Пра тое, што варта было б адрадзіць, але... Перад вамі драўляныя руіны.

Драўляных руінаў няшмат, і таму яны вельмі каштоўныя. Але, як сведчаць дакументы, такое нам не патрэбна. Чаму? Гэтае пытанне гучыць ужо якое дзясяцігоддзе, і сёння яно актуальнае, як ніколі. Гэта Віцебская вобласць, вёска Обаль.

Не захавалася звестак, да якой канфесіі першапачаткова належаў гэты храм. Але вядома, што ён быў пабудаваны у маёнтку Лускіных


У 40-я гады XIX стагоддзя Лускіны з'ехалі жыць, верагодна, у Варшаву, а храм па нейкай прычыне перанеслі з іх маёнтку ў вёску Обаль.


Ужо ў 1846 годзе гэтая святыня пазначаная як праваслаўная царква. Ці змяняўся яе вонкавы выгляд, таксама невядома.


Вядома другое — святаром у царкве служыў Вікенцій Шабуніо, які меў узнагароду «За падаўленне Польскага паўстання» 1863-1864 гадоў.


З 1929 года савецкія улады царкву зачыняюць. Спачатку ў ёй дзейнічаў вясковы клуб, а потым там захоўвалі збожжа.


У час вайны драўляная пабудова храма ацалела, і з 1948 года ў ёй ізноў было сховішча калгаснай маёмасці.


З ліхалеццяў 1930-х і аж па 1990-я гады ў Сенненскім раёне адсутнічалі дзеючыя храмы. А гэта, уяўляеце, не адно пакаленне.


У зводзе помнікаў, у спісе гістарычна-культурных каштоўнасцяў Обальскай святыні няма. Але вось яна! І някепска выглядае! Моцненькая такая!


Абмеркаванне:

  • типа спецыялист
  • 2017-09-17 13:41:07
судя по срубу ("немецкій угол без остатка") и планировке - довольно поздняя постройка, не ранее середины 19 века,может 40-е годы. В 18 веке строили только " в угол с остатком"
Еще местами сохранилась крыша - значит можно было бы спасти храм.

Каментаваць