Партрэты франтавікоў, якія вы наўрад ці ўбачыце

Пакуль па плошчах маршыруюць піянеры ды студэнты з партрэтамі ці тое родных, ці тое выпадковых ветэранаў, на айчынных аўкцыёнах прадаюцца тысячы сапраўдных фота ўдзельнікаў вайны, якія сталі непатрэбнымі сем’ям.

''Ядзе — ад Твердахлеба, Шчарбакова і Хрыстафорава'', фота зробленае перад адпраўкай на фронт 7.11.1941

Звыклы кошт на фота чырвонаармейцаў часоў Другой сусветнай на тым жа ay.by — ад 2 да 10 рублёў. Залежыць ад роду войскаў, узнагародаў ды сюжэту здымка. За кожным фота — гісторыя, якую толькі зрэдку можна прачытаць: большасць картак не падпісаныя, у лепшым выпадку пазначаны год.

У сямейным коле

Фота байца, без подпісу

У краіне, якая штогод святкуе «перамогу над фашызмам», падобныя рэліквіі часцяком стаюць непатрэбнымі нашчадкам ветэранаў, іх прадаюць. Зрэшты, падобная сітуацыя назіраецца і ў Еўропе: аўкцыён ebay.de поўніцца здымкамі жаўнераў Вермахту, з якімі назаўжды развіталіся ў іхных сем’ях. Розніца толькі ў тым, што ў Германіі няма культу «дзядоў, якія ваявалі» — адно скруха праз памылку цэлага пакалення.

Таварышы-артылерысты, абодва кавалеры адразу двух ардэноў Славы

Таварышы-артылерысты, абодва кавалеры адразу двух ардэноў Славы

Фото беларусаў у арміі Андэрса, Палестына 1943–1944 гады

Мабыць, не варта расстаўляць маральных адзнакаў — кожны сам выбірае, што рабіць са сваёй памяццю, у тым ліку з сямейным архівам. Затое можна зірнуць на здымкі франтавікоў, якія наўрад ці трапяць у школьныя падручнікі, на выставы ці ў музеі, а ў лепшым выпадку апынуцца ў прыватных калекцыях.

Фота з аўкцыёну ay.by выкарыстаныя без графічных зменаў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: