Гадавіну пераправы Напалеона праз Бярэзіну адзначаць 28 лістапада

28 лістапада амбасада Францыі ў Беларусі правядзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных пераправе ў лістападзе 1812 арміі Напалеона праз Бярэзіну.



Афіцыйная цырымонія пачнецца з ускладання вянкоў да мемарыяльных помнікаў і калектыўных пахаванняў французскіх салдат на могілках вёскі Студзёнка (Барысаўскі раён, левы бераг Бярэзіны).
 
 
Затым плануецца наведванне помніка «Ахвярам вайны», збудаванага пры падтрымцы МЗС Швейцарыі (вёска Студзёнка), і наведванне месцаў пахавання на Брылёўскім полі (каля вёскі Весялова, правы бераг Бярэзіны).
 
 
БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: