Бэндэ і Кучар хадзілі б на мітынгі ў балаклавах

Пісьменніца, настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец у сваім фэйсбуку разважае, як паводзілі б сябе беларускія міжваенныя пісьменнікі на маршах пратэсту.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Дудар і Маракоў хадзілі б на ўсе, улучна з жаночымі і маршамі пенсіянераў. Па нядзелях кідаліся б у аўтазакі каштанамі, разбіралі вадамёты, палілі пакрышкі і рабілі б барыкады з афішных тумбаў. Уночы вывешвалі б сцягі.

Дубоўка далучаўся б да нядзельнага маршу кожны раз, калі б прыязджаў з Масквы. Увесь час крыўдаваў бы на тое, што ў сацсетках яго абзываюць "рукой Крамля".

Зарэцкі заўсёды выходзіў бы па суботах — каб абараняць дзяўчат. Потым сядзеў бы на сутках.

Бабарэка хадзіў бы на нядзельныя маршы, увечары акуратна запісваў бы назву, колькасць удзельнікаў, прозвішчы затрыманых і найлепшыя плакаты — для вывучэння, назірання і будучага навуковага асэнсавання.

Кляшторны выходзіў бы па серадах — бо блытаў бы дні тыдня. Затое ішоў бы, прыгожы, наўпрост па вуліцы, з вялікім сцягам, не заўважаючы АМАП.

Кузьма Чорны хадзіў бы праз адзін, бо пасля кожнага марша садзіўся б за вялікі раман з працоўнай назвай "Дарога да волі".

Уладзімір Жылка пікетаваў бы пасольства Беларусі ў Празе і каардынаваў дапамогу рэпрэсаваным студэнтам.

Бэндэ і Кучар не прапусцілі б ніводнага, нават самага маленькага. Праўда, хадзілі б у балаклавах.

Купала б, думаю, хадзіў з усімі. Але цёця Уладзя кожны раз на яго сварылася б, то, думаю, уцякаў бы з дома гародамі.

Больш прагнозаў — у каментарах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: