Якой магла быць Варшава

Заклікі варшаўскіх уладаў да маштабнай рэканструкцыі цэнтру сталіцы праз савецкую спадчыну падштурхнулі гісторыкаў узгадаць папярэднія планы перабудовы горада.
План новай Варшавы

План новай Варшавы

Напэўна, самую вялікую рэформу польскай сталіцы агучылі гітлераўцы пасля акупацыі краіны ў 1939-м. Праз год быў распрацаваны праект пад назвай Die neue Deutsche Stadt Warschau (Новы нямецкі горад Варшава).

Перш за ўсё, яго аўтары збіраліся пазбавіць Варшаву статусу сталіцы. Новую Варшаву бачылі невялікім горадам з насельніцтвам 150 тыс. чалавек на ўсходняй мяжы Рэйху. Цэнтр жыцця горада планавалася перанесці на левы бераг Віслы, дзе збіраліся стварыць асобны ўтульны квартал для немцаў. Правы бок Віслы прызначаўся для казармаў, дзе павінны былі жыць мясцовыя. Сумны лёс чакаў гістарычны цэнтр Варшавы, які фашысты збіраліся цалкам знішчыць. На месцы каралеўскага замка павінен быў паўстаць Палац нацыянал-сацыялістычнай партыі як сімвал краху польскай дзяржаўнасці.

Прычым гэта быў яшчэ мяккі варыянт. На хвалі поспехаў на Усходнім фронце ў Берліне задумаліся пра перанос усходняй мяжы Рэйху прыкладна на 1000 км углыб СССР. У такім разе 17 млн тагачасных палякаў чакала высылка ў Сібір. Зрэшты, правал пад Сталінградам прымусіў нацыстаў назаўжды забыць пра «Новы нямецкі горад Варшава».

Паводле польскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: