Косткі, набоі, амуніцыя... у Гродна знойдзеныя пахаванні ІІ Сусветнай

11 лютага у Гродна падчас земляных працаў на будоўлі гандлёва-забаўляльнага цэнтру Triniti каля лякарні №4 было знойдзена шмат рэчаў часоў ІІ Сусветнай вайны.
Ілюстрацыйнае фота, svaboda.org

Ілюстрацыйнае фота, svaboda.org


Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, выяўленыя фрагменты двух ствалоў, супрацьгазавыя маскі, каскі, лыжкі, кацялкі і 133 набоі. Таксама знойдзеныя фрагменты костак і чарапоў, паведамляе БелаПАН.

«Коўш экскаватара, літаральна, разам з зямлёй дастаў усё гэта вонкі. Дзіўна, канешне, такое не кожны дзень здараецца... На шчасце, эксперты ўжо выявілі адзін медальён накшталт тых, што салдаты насілі ў Вялікую Айчынную,» — распавядае Сяргей Іваноў, маркетолаг ГЗЦ Triniti.

Працы на месцы будоўлі часова прыпыненыя, тут працягваюць працу спецыялісты.

Дадамо, што паводле гістарычнай інфармацыі акурат у раёне сённешняй лякарні №4 ля Румлёўскага лесу ў Гродна ў чэрвені 1941-га загінула вялікая колькасць байцоў Чырвонай Арміі, якія трапілі пад бомбавыя ўдары немцаў. 

Шмат фота знаходак глядзіце ТУТ.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!