
Непераможныя вершнікі з крыламі за спінай здольныя пераламіць ход любой бітвы — так часта характарызуюць крылатых гусар — элітную кавалерыю Рэчы Паспалітай. Менавіта яны дапамагалі крушыць шведаў у бітве пад Кірхгольмам, рускіх у пад Клушына і выратавалі Еўропу ад турэцкай навалы ў Венскай бітве 1683 г. Але разам са славай множыліся і шматлікія легенды ды міфы вакол саміх крылатых гусар.