Незалежнасць ЗША. Петыцыя аліўкавай галінкі

4 ліпеня 1776 года Другі Кантынентальны Кангрэс амерыканскіх калоній прыняў Дэкларацыю незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі, дакумент, які абвяшчаў аддзяленне 13 амерыканскіх калоній ад Вялікабрытаніі. Але нямногія ведаюць, што ўжо 5 ліпеня адным з «кангрэсменаў» Джонам Дыкінсанам быў распрацаваны іншы дакумент, які запэўніваў караля Вялікабрытаніі ў шчырай адданасці яму амерыканскіх каланістаў.



Петыцыя аліўкавай галінкі. istpravda.ru


“Да Выдатнай Вялікасці Яснавяльможнага Караля


Мы, верна падданыя Вашай Вялікасці калоній Нью-Гэмпшыр, Масачусецкі Заліў, Род-Айлэнд і плантацыі Правідэнс, Канэктыкут, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія, акругі Нью-Касл, графства Кент, і Сасэкс, Дэлавэр, Мэрылэнд, Вірджынія, Паўночная Караліна і Паўднёвая Караліна, ад імя саміх сябе, і жыхароў гэтых калоній, якія даручылі нам прадстаўляць іх у агульным з'ездзе, просім літасцівай увагі Вашай Вялікасці на гэту нашу сціплую петыцыю.

Саюз паміж нашай Маці-Краінай і нашымі Калоніямі, і сіла мяккага і справядлівага ўрада, прынеслі ўжо столькі пераваг, якія так патрэбны, і служаць гарантыяй таго, што іншыя краіны не перастаюць здзіўляцца і  зайздросціць Вялікабрытаніі, якая стала адной з найвялікшых дзяржаў, якія толькі ведаў свет.

Ворагі краіны, якія не бачылі ніякай магчымасць парушыць гэты шчаслівы саюз праз грамадзянскія непарадкі, разумеючы, якія будуць наступствы, калі гэты саюз застанецца непарушаным, вырашылі, спыніць гэты няспынны і цудоўны рост багацця і сілы праз кантроль росту населеных пунктаў, з якіх ішлі гэтыя багацце і сіла.

У выніку адбыліся падзеі настолькі неспрыяльныя для гэтай задумы, што кожны прыхільнік інтарэсаў Вялікабрытаніі і нашых Калоній песціў прыемныя і разумныя чаканні хуткага ўзмацнення сіл саюза Брытаніі і яе калоній праз пашырэнне ўладанняў Кароны і адкіданне адвечных і заклятых ворагаў на большую адлегласць.

Па завяршэнні апошняй вайны, самыя слаўныя і адважныя з ваяроў Караля, Вашы верныя каланісты, якія ўнеслі ў поспех вайны столькі напружаных намаганняў, што спарадзіла выдатныя адозвы Вашай вялікасці , папярэдняга Караля і Парламента, без ценю сумнення ў праве, разам з іншымі краямі Імперыі, на сваю долю ў дабротах міру і ўзнагародах перамогі і ваенных трафеяў. 

Хоць гэтыя ганаровыя пацверджанні заслуг каланістаў занесены ў Вашы аўгусцейшыя аналы і запісы Парламента, без абвінавачвання ці нават падазрэння ў якім-небудзь злачынстве, іх ўсхвалявалі новай сістэмай законаў і правілаў, прынятых для кіраўніцтва калоній, якія запоўнілі іх розум самым балючым страхам і рэўнасцю, ўзмоцненых трывогай аб магчымасці больш цяжкіх міжнародных разладаў, выкліканых небяспекай унутры краіны.

Не палегчыла трывогу каланістаў і якая-небудзь рыса гэтай сістэмы, якая магла б садзейнічаць дабрабыту Маці-краіны. Хоць і наступствы гэтай сістэмы былі ў большай ступені і адразу адчуты каланістамі, яе ўплыў пашкодзіў таксама і для камерцыі і росквіту Вялікабрытаніі.

Мы не жадаем брацца за няўдзячную задачу апісання розных надакучлівых хітрыкаў, якімі карысталіся многія з Міністраў Вашай Вялікасці, падманаў, і безвыніковых пагрозаў і некарысных праяваў жорсткасці, якія час ад часу яны ажыццяўлялі, у сваіх спробах выканаць гэты неразумны план, альбо сумнага адрознення паміж Вялікабрытаніяй і нашымі Калоніямі, якое па гэтай фатальнай прычыне расце на працягу апошніх гадоў.

Міністры Вашай Вялікасці, якія упарта працягвалі сваю справу і прыступілі да адкрытых ваенных дзеянняў каб дабіцца свайго, прымусілі нас узяць у рукі зброю каб абараняцца, і ўцягнулі нас у барацьбу, якая настолькі агідна для пачуццяў Вашых верных каланістаў, што, калі мы бачым, каму мы павінны супрацьстаяць у гэтым змаганні, і калі яно будзе цягнуцца далей, то якія яно можа быць наступствы, тады наша ўласнае няшчасце, мы бачым як толькі частку масштабнай трагедыі.

Паколькі мы ведаем, якія непарадкі і гвалт і няспынную варожасць можа спарадзіць грамадзянскі разлад, які ўзмацняе супрацьстаянне варожых бакоў, мы лічым сябе абавязанымі перад Усемагутным Богам, Вашай Вялікасцю, нашымі суайчыннікамі і Вашымі падданымі і перад самімі сабой, неадкладна зрабіць усё, што ў нашых сілах, нават калі гэта нам небяспечна, каб спыніць далейшае праліццё крыві, а таксама каб прадухіліць бедствы, якія пагражаюць Брытанскай імперыі.

Такім чынам, мы вырашылі звярнуцца да Вашай Вялікасці па гэтых справах у такі цяжкі момант для Амерыкі, і, магчыма, для ўсіх Вашых валоданняў, мы найшчыра жадаем выконваць гэты абавязак з найвялікай павагай для Вашай Вялікасці, і таму молімся, каб Ваша Каралеўская вялікадушнасць і добразычлівасць пабудзілі Вас прыняць найлепшыя рашэнні ў сувязі з пачуццямі, выкліканымі  такой незвычайнай падзеяй. Калі мы можам выразіць ва ўсёй сіле пачуцці, якія хвалююць розумы Вашых паслухмяных падданых, мы перакананы, што Ваша Вялікасць аднясе ўсе магчымыя адхіленні ад глыбокай павагі, ці то ў тым, што мы кажам, ці нават у тым, што мы робім, не нейкаму ліхому намеру, а толькі як немагчымасці паводзіць сябе як звычайна па прычыне таго, што мы абараняем наша жыццё ад тых хітрых і жорсткіх ворагаў, якія злоўжываюць Вашым даверам і аўтарытэтам каралеўскай улады каб поўнасцю знішчыць нас.

Прывязаныя да асобы Вашай Вялікасці, Вашай сям’і і Урада з усёй  адданасцю, якую могуць натхніць прынцыпы і прыхільнасць; звязаныя з Вялікабрытаніяй наймацнейшымі сувязямі, якія могуць аб’яднаць грамадства, і шкадуючыя аб кожнай падзеі, якая можа хоць неяк аслабіць іх, мы ўрачыста запэўніваем Вашу Вялікасць, што мы не толькі горача жадаем аднаўлення былой гармоніі паміж Брытаніяй і нашымі калоніямі, і адраджэння былой згоды паміж імі на такой цвёрдай аснове, каб зрабіць дабрабыт вечным і назаўжды спыніць якія-небудзь магчымыя будучыя праяўленні варожасці, дзеля наступных пакаленняў абедзвюх краін, а таксама дзеля праслаўлення імя Вашай Вялікасці ў нашчадкаў той доўгай і гучнай славай, якая жыве ў памяці людзей аб тых славутых дзеячах, чыя вартасці і здольнасці  ратавалі дзяржавы ад цяжкіх узрушэнняў, і, праз забеспячэнне шчаслівага жыцця іншым, ўзвялі самы высакародны і даўгавечны помнік сваёй славы.

Мы літасціва просім Вашу Вялікасць паверыць, што, нягледзячы на пакуты Вашых верных Каланістаў у ходзе цяперашніх непарадкаў, у нашых сэрцах хаваюцца настолькі пяшчотныя пачуцці да каралеўства, якога мы вядзем свае паходжанне, што мы не можам патрабаваць такіх умоў прымірэння, якія маглі б быць якім-небудзь чынам несумяшчальнымі з яго годнасцю ці дабрабытам. Гэта ўсё, звязанае з Радзімай як і мы, гонар і абавязак, а таксама цяга да Радзімы даюць нам сіл; а калі знікнуць турботы, што цяпер прыгнятаюць нашы сэрцы невымоўным смуткам, то Ваша Вялікасць знойдзе Вашых верных падданых на гэтым кантыненце гатовымі ўвесь час, жыццём і маёмасцю адстойваць і сцвярджаць правы і інтарэсы Вашай Вялікасці і нашай Маці-Краіны.

Таму мы просім Вашу Вялікасць, каб Вашы каралеўскія ўлада і ўплыў маглі быць выкарыстаны нам на палёгку ад нашых страха і рэўнасці выкліканых сістэмай, аб якой мы пісалі вышэй, і на ўсталяванне міру ва ўсіх землях Вашага валодання, з усей пакорлівасцю падпарадкоўваючыся мудрым рашэнням Вашай Вялікасці, пра тое, што можа быць мэтазгодным для дасягнення гэтых важных мэтаў, каб Вашай Вялікасці было заўгодна ажыццявіць некаторыя меры, ад якіх злучаныя намаганні Вашых верных каланістаў, у адпаведнасці з іх агульным рашэннямі, былі накіраваны на ўсталяванне шчаслівай і пастаяннай згоды, і каб ў пэўны час былі прыняты меры для прадухілення далейшага забойства падданых Вашай Вялікасці, і каб законы, якія чыняць ліха ў Калоніях Вашай Вялікасці маглі быць адменены.

Паколькі мудрасць Вашай вялікасці  можа ўрэгуляваць сітуацыю так каб Вашыя амерыканскія падданыя вярнуліся да цвярозага розуму, мы перакананы, што Ваша Вялікасць атрымае даволі здавальняючыя доказы адданасці Каланістаў да свайго Суверэна і Маці-Краіны, што мы жадаем ізноў мець магчымасць паказаць іх, выяўляючы шчырасць сваіх пачуццяў кожным сведчаннем адданасці і зрабіцца самымі паслухмянымі падданымі і самымі далікатнымі ў пачуццях Каланістамі.

Аб ты, каб Ваша вялікасць магла доўга і шчасліва правіць, і каб Вашыя нашчадкі маглі кіраваць Вашымі валоданнямі сабе на славу і сваім падданым на шчасце, наша шчырая малітва”.

Другі Кантынентальны кангрэс направіў дадзены дакумент каралю 8 ліпеня 1775 года, у дзень калі ў гарадах Амерыкі пачалі абвяшчаць Дэкларацыю незалежнасці. Як вядома, брытанскі манарх ігнараваў мірныя прапановы амерыканцаў і вайна паміж каланістамі і брытанскай арміяй працягнулася далей.

Пераклад Крысціны Тыцюк, спецыяльна для “Гістарычнаяй праўды”

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: