Па старонках «Вожыка». Як у БССР з зімой змагаліся

Цяперашняя цёплая зіма, магчыма, папоўніла клуб тых, хто настальгуе па мінуламу, калі такога паняцця як «змена клімату» ўвогуле не існавала. Між тым, як сведчыць архіў малюнкаў «Вожыка», кожная зіма была для БССР і яе насельніцтва сур’ёзным выклікам.


Больш за ўсіх ад зімы пакутавала вёска з яе слабай інфраструктурай. Сюжэт пра кароў, якія мёрзнуць у халодных фермах узімку, амаль на працягу 45 год (!) прысутнічаў у карыкатурах часопіса. На тых малюнках мяняўся выключна антураж, паколькі пакуль каровы мёрзлі тэхнічны прагрэс не стаяў на месцы.  


Аднатыпнасць малюнкаў на тэму жыцця вёскі ўзімку лёгка тлумачыцца станам зімовых дарог рэспублікі. Праз гэта мастакам пры ўсім жаданні было цяжка трапіць на вёску. І не толькі, дарэчы, ім.



Што тычыцца гарадоў, то яны падчас зімы больш за ўсё цярпелі праз галалёд. Цешыла мінакоў, калі верыць «Вожыку», толькі тое, што ахвярамі каварнага лёду часам былі таксама чыноўнікі.



Тэма вечнага дэфіцыту зімой іграла новымі фарбамі.


Зіма ў часы БССР была суровым часам для аматараў мастацтва і кіно. Практычна штогод «Вожык» абураўся нізкімі тэмпературамі ў клубах. Аднак паколькі фэйсбука тады не было, культурныя аб’екты усё роўна не пуставалі.  



Зрэшты, уласцівыя часам БССР безгаспадарлівасць і разгільдзяйства мелі пазітыўныя бакі для дзяцей. У часы зімы піянеры ператваралі закінутыя будаўнічыя пляцоўкі ў сапраўдныя гульнявыя паркі.


Праўда, доўга кайфаваць нікому не прыходзілася. Любімая партыя намагалася нон-стоп трымаць грамадства ў сваім інфармацыйна-палітычным полі, у тым ліку, за кошт рознага кшталту кампаній. Пра адну з іх — паляванне на сціляг у БССР — мы з дапамогай карыкатур «Вожыка» распавядзем наступным разам.  


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: