Пад Хойнікамі знайшлі старадаўні склеп з магчымымі пахаваннямі прадстаўнікоў роду Аскеркаў

Трактарыст мясцовай гаспадаркі выконваў палявыя работы каля вёскі Алексічы, як раптам у зямлі ўтварылася яма. Ён ад'ехаў, выйшаў з трактара, вярнуўся і ўбачыў збудаванне пад зямлёй, якое нагадвае склеп, піша «Гомельская праўда».
Тэрыторыю часова абгарадзілі, тут кругласутачна дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.



Яма над склепам метр на два ў шырыню, два метры ў глыбіню. Якой глыбіні сам склеп, пакуль складана сказаць. Бачныя выкладзеныя чырвонай цэглай сцены, а таксама край труны, на якім размешчаны анёл. На супрацьлеглым баку бачны край труны і таксама ёсць такі ж анёл.



Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Ешчанка распавяла, што на гэтым полі ў некалькіх метрах тры гады таму была знойдзена надмагільная пліта з крыжом і з дзевяццю імёнамі прадстаўнікоў роду Аскеркаў. Як паказала даследаванне, год яе ўстаноўкі 1882-гі. Думалі, што меркаванае месца пахавання знаходзіцца пад ёй, але старажылы казалі, што яно крыху далей. І ўчорашняя знаходка, хутчэй за ўсё, гэта таксама пацвярджае.




Учора на аб'екце пабывалі археолагі. Ёсць меркаванне, што аб'ект можа ўяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць.


Аскеркі — вядомы ў Рэчы Паспалітай род, які валодаў землямі не толькі ў сучасным Хойніцкім раёне, але і ў Мазыры.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: