У Беларусі знайшлі месца, дзе стаяў родны дом Марыі Качыньскай

Марыя Качыньская нарадзілася ў вёсцы Махава каля Нарачы. Месца, дзе стаяў дом, знайшоў дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Матэвуш Адамскі.

Касцёл у Нарачы, дзе была ахрышчаная Марыя Качыньская

Падрабязнасці “Польскаму радыё” распавёў дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Матэвуш Адамскі.

Паблізу беларускага мястэчка Нарач польскі дыпламат разам з беларускімі калегамі знайшлі месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзілася першая лэдзі Польшчы, святой памяці Марыя Качыньская.

21 жніўня споўнілася 75-я гадавіна з дня нараджэння жонкі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Марыя Качыньска нарадзілася ў вёсцы Махава. Месца, дзе стаяў дом, знайшоў дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Матэвуш Адамскі.

У гэтым пытанні дапамог беларускі журналіст, які працуе зараз у Польшчы для газеты "Rzeczpospolita", Руслан Шошын. Ён сам паходзіць з Мядзеля. І ён падказаў, што на месцы ёсць людзі, якія могуць дапамагчы знайсці дом лесніка Мацкевіча.

"Дзякуючы Руслану Шошыну я звязаўся з мясцовымі краязнаўцамі і ў выніку некалькіх паездак мы знайшлі гэтае месца ў лесе", — распавёў “Польскаму радыё” Матэвуш Адамскі.

Застаўся толькі падмурак

"Дому няма. Мы шукалі дом лесніка, пабудаваны да Другой сусветнай вайны непадалёк ад дарогі Кабыльнік—Мядзель. Зараз там стаіць ветлячэбніца. У пэўным радыусе ад гэтага месца мы змаглі знайсці рэшткі таго, што засталося з дому Мацкевічаў, — склеп, падмурак і часткова сходы ў галоўны ўваход да дому і бакавыя".

Касцёл у Нарачы, дзе была ахрышчаная Марыя Качыньска

Усталяваць памятны знак не плануюць

"Гэтае месца зараз даволі дзікае, сярод лесу, таму я не бачу такой магчымасці, каб усталёўваць нейкі памятны знак ці шыльду. Мы ўпэўненыя, што лепш усталяваць памятную шыльду ў касцёле ў Кабыльніку, сёння гэта Нарач, дзе была ахрышчаная Марыя Мацкевіч–Качыньска. Гэта годнае месца, каб увекавечыць памяць жонкі прэзідэнта Леха Качыньскага".

Лес, у якім стаяў дом бацькоў Марыі Качыньскай

Вызначыць, дзе знаходзіўся дом лесніка Мацкевіча ў Махаве, дапамагаў прадпрымальнік Зміцер Вінаградаў, польскія картографы і ксёндз з польскага Сопату.

Падрыхтавала Яланта Смялоўская, www.radyjo.net

Фота прадастаўленыя Матэвушам Адамскім

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: