У Гістарычным музеі пройдзе канферэнцыя памяці археолага Аляксандра Плавінскага

З 16 па 18 студзеня 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё. Актуальныя пытанні археалогіі і нумізматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў».

Аляксандр Плавінскі, vk.com

Аляксандр Плавінскі, vk.com

Канферэнцыя прысвечана памяці археолага і нумізмата Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага (1952–2019 гг.).

Асноўнымі кірункамі працы канферэнцыі стануць праблемы даследававання пахавальных помнікаў эпохі Сярэднявечча, пытанні вывучэння нумізматыкі Беларусі і суседніх краін.

Падчас працы канферэнцыі будзе заслухана больш з 110 дакладаў, аўтары якіх прадстаўляюць дзесяць краін (Беларусь, Расія, Украіна, Польша, Літва, Швецыя, Германія, Францы, Канада). Врата адзначыць, што канферэнцыя «Экспедыцыя працягласцю ў жыццё» стане самым прадстаўнічым па колькасці ўдзельнікаў навуковым форумам, прысвечаным пытанням сярэднявечнай археалогіі і нумізматыкі ў гісторыі айчыннай археалагічнай навукі.

У межах канферэнцыі будзе праходзіць фотавыстава. 

Аляксандр Плавінскі нарадзіўся ў Мінску ў 1952 годзе. Працаваў на гістфаку БДУ, з канца 1980-х актыўна падтрымліваў беларусізацыю. Прымаў удзел у раскопках Мінска, Рагачова, гарадзішча Вішчын, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы, праводзіў раскопкі шэрагу курганных могільнікаў. Вывучаў пахавальныя помнікі IX—XIII стст., раннекругавую кераміку, займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй археалагічных знаходак. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Гістарычнае краязнаўства Беларусі». 

Археолаг пайшоў з жыцця летась на 68 годзе, прычынай стала спыненне сэрца.

Двое сыноў Аляксандра Плавінскага — Уладзімір і Мікалай — таксама сталі археолагамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: