У Нясвіжы з'явілася вуліца імя рэпрэсаванага паэта Уладзіміра Жылкі

Вуліца імя Уладзіміра Жылкі зьявілася ў заходняй частцы Нясвіжу, дамоў там пакуль няма, але падведзена электрычнасць, пракладваюць камунікацыі і чакаюць пачатку будаўніцтва прыватных дамоў, паведамляе Радыё Свабода.
Літаратурнае аб

Літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша». Першы рад: Я.Пушча, А.Бабарэка, У.Дубоўка, К.Чорны, З.Бядуля, К.Крапіва. Другі рад: М.Лужанін, С.Дарожны, А.Адамовіч, Т.Кляшторны, У.Жылка, В.Шашалевіч, П.Глебка.


Уладзімір Жылка нарадзіўся ў 1900 годзе ў Макашах, цяпер Нясвіскага раёну. У 1917-м далучыўся да нацыянальна-незалежніцкага руху. У 1923-м паступіў у Праскі ўніверсітэт, але праз тры гады вярнуўся ў Беларусь. У 1931-м арыштаваны і асуджаны ў фальшывай справе «Саюзу вызвалення Беларусі», яго пакаралі на пяць гадоў ссылкай, якую ён адбываў у Вяцкай вобласці. У 1933-м памёр ад сухотаў, пражыўшы 33 гады. Рэабілітаваны падчас хрушчоўскай адлігі.

Сёлета адзначалася 120-годдзе паэта. Вуліцу ягоным імем назвалі пасля звароту сябраў ТБМ да дэпутатаў Нясвіскага раённага савета.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: