
Першымі вязнямі турмы сталі тыя, каго арыштавалі за ўдзел у паўстанні 1831 года. Пасля паразы паўстання Каліноўскага Пішчалаўскі замак быў перапоўнены паўстанцамі — камер на ўсіх не хапала, і вязняў размяшчалі проста ў двары. Сядзелі там і пісьменнікі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ды Карусь Каганец. Заходзіўся пад следствам і Юзаф Пілсудскі.
Але фатаграфій гэтага месца вядома няшмат. Гісторык Антон Дзянісаў звярнуў увагу на фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі, якія знаходзяцца на сайце goskatalog.ru



