Валянцін Мазец: «Гэта было сапраўды ўз’яднанне ў межах адной тэрыторыі»

17 верасня 1939 года згодна з савецка-нямецкім пактам Молатава-Рыбентропа Чырвоная армія пераступіла межы Рэчы Паспалітай. Напад Савецкага саюза ў Польшчы ацэньваецца адназначна негатыўна, як нож у плечы, для дзяржавы, якая на той час ваявала з гітлераўскай Нямеччынай. Аднак беларуская гістарыяграфія не так адназначна ацэньвае гэтую падзею.


На пытанні Юркі Ляшчынскага з “Радыё Рацыя” адказаў прафесар Валянцін Мазец з Інстытута гісторыі нацыянальнай Акадэміі Навук у Мінску.  

Што абазначае 17-га Верасня для беларусаў, што — для палякаў? Для беларусаў не толькі як нацыі, але і як для дзяржавы?

— Для беларусаў як дзяржавы найперш 17 Верасня непарушна звязана з падзеямі 1921 года — заключэннем Рыжскага міру. Менавіта тады без удзелу беларусаў, без удзелу якой-кольвек дэлегацыі ад дзвюх інстытуцый — і Рады БНР і Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь — без іх удзелу, быў заключаны Рыжскі мір. І там інтарэсы Беларусі як дзяржавы не былі ўлічаны. Проста частка тэрыторыі фармальна заставалася незалежнай і ўваходзіла ў склад СССР. Але ў БССР гэта фікцыя была, а незалежнасць. Рэальнай самастойнасці БССР не мела, каб яна была, то тады б змаглі адбараніць тэрытарыяльную цэласнасць.

Што сама паказальнае — калі ў 1919 годзе была маніфестам абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, то тэрытарыяльна яе азначаныя межы супадалі з межамі, якія вызначаліся ў 1918 годзе, калі абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка.

І Урад БНР Ластоўскага і Урад Чарвякова, безумоўна, хацелі адстаяць тэрытарыяльную цэласнасць этнічнай Беларусі, дзяржаўнага ўтварэння, але іх праігнаравалі.

Кіраўнік расейскай дэлегацыі на перамовах Чычэрын заявіў, што беларусаў дапускаць на перамоўны стол ні ў якім разе нельга, таму што яны сапсуюць усю падрыхтаваную палітычную камбінацыю.

Беларусаў як суб’ект міжнароднай палітыкі ніхто пад увагу не браў. Таму для беларускай дзяржавы 17-га Верасня было актам гістарычнай справядлівасці. А вось для звычайных людзей, якія жылі на гэтай тэрыторыі… І палякі і непалякі, якія жылі на гэтай тэрыторыі, пасля гэтага ў значнай частцы сваёй у Заходняй Беларусі зазналі рэпрэсіі, высылкі ў аддаленыя раёны Савецкага саюзу, у Сібір і іншыя месцы.  

— Польшча і палякі ацэньваюць адназначна адмоўна 17-га Верасня, як падзел Польшчы паміж фашыстоўскай Германіяй і Савецкім саюзам. Для беларусаў гэта не ёсць такім адназначным, для беларусаў гэта было ўсё ж уз’яднанне ў адну дзяржаву.

— Гэта было сапраўды ўз’яднанне ў межах адной тэрыторыі. Я сам родам з Заходняй Беларусі, з-пад Ваўкавыску. А вось мае сябры, якія жылі з іншага боку мяжы, з-пад Койданава, прыкладам, яны расказвалі, што пасля 1921 года частка іх сям’і апынулася ў Польшчы, а частка па іншы бок мяжы — у Савецкай Беларусі. І каб схадзіць да сваякоў даводзілася даволі часта прасіць дазволу, гэта была проста недарэчнасць нейкая. У некаторых месцах атрымалася, што мяжа нават падзяліла вёскі на часткі лініяй мяжы.

— Гэта на пачатку, а потым мяжа стала ўжо такой шчыльнай, што толькі кантрабандысты яе пераходзілі.

— Так, і потым гэтая кантрабанда падтрымлівалася з аднаго боку і Польшчай, таму што трэба было тавары збываць, і урадам савецкім, таму што трэба было задавальняць таварны голад.

— 17-га Верасня ўсе палітычныя групоўкі ў Заходняй Беларусі, пачынаючы ад камуністаў, канчаючы хрысціянскімі дэмакратамі, станоўча ацэньвалі гэты акт аб’яднання.

—  Безумоўна. І той асяродак, які быў угрупаваны і склаўся ў Вільні, а яна была цэнтрам заходнебеларускага руху ў міжваенны перыяд, вельмі станоўча ўспрыняў гэтыя падзеі, бальшыня вітала гэта. Іншая справа, што лёс многіх з іх пасля склаўся даволі трагічна.

— Ці межы сённяшняй Беларусі былі б такімі як цяпер, каб не было гэтага акту уз’яднання ў 1939 годзе?

— Нельга абмяжоўвацца толькі той падзеяй. Рэч у тым, што не трэба забывацца, што 17 Верасня адбывалася ва ўмовах Другой сусветнай вайны. І толькі ад 17 верасня 1939 года мала што залежала, бо літаральна праз паўтары гады адбыўся напад фашыстоўскай Германіі на Савецкі саюз.

І тут адна несправядлівасць пацягнула за сабой іншую несправядлівасць. Як гэта бывае ў вялікай геапалітычнай гульні, адно чапляе другое і прыводзіць да канфлікту.

Яшчэ адна несправядлівасць — культурны і палітычны цэнтр Заходняй Беларусі Вільня кіраўніцтвам СССР была перададзена Літве. Хоць сам Сталін прызнаваў, што ў Вільні і Віленскім краі на момант перадачы тагачасныя літоўцы-летувісы складалі меншасць. Але інтарэсы народаў не браліся ў разлік.

— Многія гісторыкі лічаць, што каб не было гэтага ўз’яднання беларускіх зямель, то сёння пра Беларусь застаўся б толькі ўспамін.

— Гісторыя не можа мець умоўнага ладу. Яна развіваецца па сваіх законах. У нас была цікавая дыскусія ў Інстытуце Польскім, і адзін з прадстаўнікоў польскіх навуковых колаў казаў: калі б усе беларускія землі ўвайшлі ў склад Польшчы, то не было б рэпрэсій 1937-1938 гадоў. На што мае калегі сказалі, што тады б не было і Беларусі. Таму што да моманту 1939 года ў выніку палітыкі асіміляцыі бальшыня беларускіх не толькі палітычных, але і культурна-асветных установаў, у тым ліку і ў школах, ужо перастала існаваць. Адбывалася палітыка цэнтралізацыі і ўніфікацыі ва ўсіх сферах жыцця.

Ніякіх гарантый правоў нацыянальных меншасцяў пасля 1921 года не было. Так што з гледзішча дзяржаўных інтарэсаў Беларусі акт 17-га Верасня быў справядлівым.

www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ЯУГЕН
  • 2018-09-17 13:54:18
бЯЛАСТОК ,У САСТАВЕ ПОЛЬШЧЫ ,ВИЛЬНЯ У ЛИТВЕ -ДЗЕ ЛЕПЕЙ ,ЗАМОЖНЕЙ ЖЫВУЦЬ-ПРОСТАЕ ПЫТАННЕ...ЧАМУ НЕ ВЯРТАЮЦЦА НА ГИСТАРЫЧНУ РАДЗИМУ...
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-17 14:16:56
Просты адказ: Пераезд туды-сюды як пераезд пагарэльцаў. Толькі пачаў жыць і ізноў у дарогу? Ізноў з нуля пачынаць? Хіба што на Бацькаўшчыне.

15 гадоў з гакам жыву ў Нью Ёрку, Першыя гадоў шэсць раз у месяц меў удзел у тусоўках бел-чырона-белых беларусаў NY (падкрэсліваю Б-Ч-Б, бо астатнія не маюць тут нічога і месца для імпрэзаў, а б-ч-б ад б-ч-б дасталася зала пры праваслаўнай царкве, куды ногі не ідуць не б-ч-б беларусаў). Такім чынам чуў родную мову, хоць сам на ёй размаўляць не магу. Апошнія некалькі лят (болей за пяць), калі купіў кватэру ў Бронксе на Рывердайле, РУСКУЮ мову чую мо паўтары-дзве хвіліны ў месяц, а БЕЛАРУСКУЮ ўвогуле не чую. Дык гэта 15 лят у Шткатах. А якія тыя беларусы, якія прыехалі сюды пасля 1944 ці тыя на азначаных вамі землях, што заўсёды жылі побач з палякамі ў Польшчы ці побач з літоўцамі ў Літве, ці побач з расейцамі ў РФ? Такія як я.
  • Игорь Кузнецов
  • 2018-09-17 14:35:06
Это позиция только автора статьи или Института истории НАН?
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-17 14:42:39
Сваю маці Ядвігу, любя, называў пшэчка. Яна і бабулька - каталікі. Ўвогуле ўвесь бок радні па маці каталікі. Ў дзяцінстве бабулька чытала мне польскія ксёнжкі (царкоўныя) і з тых часоў збольшага разумею польскую мову. Але пра 1939 год ніколі з імі не размаўляў. Дзярэўня маёй маці і бабулькі непадалёку ад Чэрвеня, Паплаў і Беразіно.

~1969. Вёска непадалёку ад Ваўкавыска. (Праз шмат лят у гэтай вёсцы зробіць першыя крокі па жыцці мая дачка.) Дзень народзінаў майго сябра. Выйшлі пасля румкі чаю з хаты і тата майго сябра распавядая, паказваючы рукой: "Вось ад таго лесу да таго поля і адсюль да таго лесу перад прыходам Чырвонай Арміі была мая зямля, якая дасталася ад бацькі, які выкупіў яе ў пана. Саветы пакінулі мне толькі два га саду і дом. Ўсё астатняе забралі ў калгас."

Больш цікавага на «Новым Часе»: