Вечарына памяці мовазнаўцы Змітра Саўкі

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" запрашае 14 траўня (аўторак) у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7A), дзе адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі.

Зміцер Саўка пайшоў з жыцця ў 2016 годзе.

Падчас вечарыны сябры, калегі, сваякі падзеляцца згадкамі і ўспамінамі пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну Змітра Саўкі. Таксама будзе прэзентаваная ягоная кніга “Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы”, якая пабачыла свет у красавіку гэтага года ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”.

“Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы” – гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі “Беларуска-Амерыканскага Задзіночання” – найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе.

Вечарына адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7A) 14 траўня ў 18.00.

Уваход вольны!

Паводле прэс-рэлізу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!