
Венгерская рэвалюцыя і вайна за незалежнасць 1956 года доўжыліся ўсяго два тыдні, але яны скалыхнулі свет. Рэвалюцыя парушыла парадак, створаны вялікімі дзяржавамі пасля Другой сусветнай вайны, і выкрыла бязлітасную сутнасць сістэм тэрору савецкага тыпу. Свет раз і назаўжды працверазеў ад камуністычных ілюзій. У кастрычніку 1956 года венгерскі народ прадэманстраваў сваю здольнасць узяць уласны лёс у свае рукі.
Падчас рэвалюцыі выйшлі на паверхню задушаныя на працягу многіх гадоў горыч і крыўда. Стыхійнае паўстанне ператварылася ў рэвалюцыю, а потым і ў вайну за незалежнасць, таму што неабходнай умовай свабоды з’яўлялася аднаўленне нацыянальнай незалежнасці. Шэсцьдзесят гадоў таму увесь свет сачыў за Будапештам. У выніку гэтай барацьбы жыцця і смерці, працягласцю менш чым два тыдні, стала ўсім зразумела, што вайна за свабоду вугорцаў не магла мець аніякіх шанцаў пры тагачасным вялікадзяржаўным балансе сілаў. Тым не менш, мужнасць і адвага будапешцкіх хлопцаў у барацьбе са шкоднікамі прабіла невылечную рану на целе камунізму і скалыхнула савецкую імперыю.

